Старонка:Аматарскі зборнік (1929).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

Ужо ехала дамоў.
Хоць там шчасьце не чакала,
Ды прытулак будзе мець;
Яшчэ выцерпіць не мала,
Але-ж больш чаго хацець?
Сама-ж гэтага хацела —
На каго-ж тут наракаць?
Ўсё бы — казка праляцела,
Чаго-ж болей цяпер ждаць?
Прашлі часы насалоды,
Наступіў будзённы час —
Маладыя нашы годы
Ня прыходзяць другі раз…
Вось, дабраліся нарэсьце
Ў сваю родну старану,
Вось, бярозкі: ў гэтым месьце
Прытулялася к яму…
Вось, кусточкі дзе сядзелі
Правадзіўшы цудны час.
А тут… й сьлёзы заблішчэлі —
Пацалунку першы раз…
Посьля… посьля… і ўздыхнула;
Жаль здушыўшы у сабе,
На дачушачку зірнула
Й прыгарнула да сябе.
Сэрца болесна заныла —
Здраднік… і нягодны чмут…
Як наўокала ўсё тут міла,
Чаму-ж ёй так сумна тут?…
Пажаўцелі ўжо прысады,
Руды сьцелецца папар,
А сонейка бы з-засады
Выглядае з по-за хмар.
Вось магільнічак Арына;
Сэрца стукнула мацней,
Засьмуцілася дзяўчына —
Даўней было весялей…
Вось і вул ца і брама
І, узьехалі на двор.
Всё як была, гэтак сама —
Не зьмянілася з тых пор.
Усё Рузю тут вітае:
Хата, кветкі, стрэхі, сад,
Вышаў бацька, братавая,
А дзе-ж матка? а дзе-ж брат?

(Далей будзе).

|}