Старонка:Аматарскі зборнік (1929).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

І тым шляхам ўсьцяж ідуць,
Як іх ворагі хадзілі;
Перанялі іхні спрыт,
Волю, мову прыдушылі,
Хоць пагодны маюць від.
Ці-ж Твае сьвятыя словы,
Каб любіць увесь народ,
Так і зьнікнуць? І зьдзек новы
Пойдзя сьмела напярод?
Ці-ж паверыш, што ў краіне
Гдзе ўзвышаецца Твой крыж,
Твая праўда марна гіне,
Кожна подласьць ідзе ўзвыш?
Божа добры ўсяго сьвету,
Пачуй крык людзкой душы!
Ўціш Ты боль цяжкую гэту, —
З дапамогай пасьпяшы.

|}

ЧАМУ?

Разтлумачце дарагія,
Мне пытаньні завілыя,
Чаму і дзеля чаго?
Бо, я ўсьцяж сябе пытаю,
адказу ўсьцяж шукаю,
Й незнаходжу я яго.
Чаму гэтак ў нашым краю,
Ў местах многа жабракоў?
Чаму няма у звычаю
Цаніць гонар у паноў?
Чаму ў людзях няма Бога,
Адно толькі на славох?
І чаму людзей так многа
Стогня ў цемры ланцугох?
Чаму ўсюды хрысьціяне,
Ідуць з крыжам на вайну?
Чаму нашыя сяляне,
Галадаюць на вясну?
Чаму гоняць ўсьцяж з касьцёла,
Нашу мову? І чаму
Ядавіта ўражда гола
Так пярэчыць усяму?
Чаму ўсьцяж над намі тупа,
Як прадвесьніца бяды?
Чаму сэрцэ так балюча,
Занывае інады?…