Старонка:Андрэй Мрый.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

сьвету ня бачым?

— Ты — ня крот, а праца твая краційая!

— Калі так, чаго-ж ты, Хадора сьвятая, як дадуць табе перцу, зноў хвост падтуліўшы сюды ляціш ды на бацькавай шыі сядзіш? I працаваць ня хочаш, хочаш дурыкамі жыць! Над бацькавымі мазалямі сьмяешся... Вучыў цябе, ночай не дасыпаў, хацеў, каб сын вучоны быў, а ты цяпер і сьмяешся з бацькі, з маткі...

Бацька не на жарты ўсхадзіўся. Гэта параўнаньне з кратом фарсіравала яго кроў.

— Калі-ж так, — кінуў ён ужо нізкім тонам, — ня дам табе кабылы! Едзь на сваіх, на дваіх! Цягні, як хочаш, свае прычындалы! Досыць зь мяне! Наслухаўся твайго мудрагельства!

Бацька грукнуў дзьвярыма і вышаў на двор. Там ужо стаяла ў поўнай баявой гатоўнасьці запрэжаная кабыла.

Бацька пачаў нэрвова распростваць яе, нешта злосна бубніў сабе пад нос, некалькі разоў абазваў ні ў чым нявіннае стварэньне «шэльмай гарбаносай». Кабыла зусім не хацела разумець бацькавай крыўды і зьдзіўлена пазірала на слаба каардынаваныя рухі свайго гаспадара і яго палітычча нявытрыманую тактыку.

Распрогшы кабылу, бацька ў пуню яе не загнаў. Адыйшоў ад кабылы і сеў на калоду. Кабыла пастаяла хвіліну і падышла да бацькі, нюхаючы паветра.

Бацька:

— Чаго прышла? Чаго стала тут? Ідзі ў пуню! Не паедзем мы з табой, кабылка!

Зірнула на яго зьдзіўлена сваімі добрымі вачмі і ціха пасунулася ў вадчыненую пуню.

Я злосна пазіраў у вакно на бацьку, кабылу і каламашку, у якой мусіў быў ехаць, каб ня гэты нікчэмны крот. З практыкі ведаў, што цяпер ня хутка наладзіш дыплёматычныя зносіны — з бацькам.

Матцы я сказаў, вачмі паказваючы на бацьку: — Вунь сядзіць, надзьмуўся, як сава! Здаецца, каб быў бацька маладзей, пашоў-бы я туды ды адкалатушыў бацьку!

Матка ласкава сказала мне:

— Кінь злавацца! Бацька адходлівы! Пасьля абеду