узьнятым настроі, што адным махам пераскочыў на рынку шырокую яміну з гразнай вадой. Гэта выклікала нязвычайнае задзіўленьне хлапчукоў, якія бегалі тут. Некаторыя зь іх паспрабавалі быць маімі пасьлядоўцамі, але, ня гледзячы на свой юнацкі запал і спрытнасьць, сьвістарэзнуліся ў самае балота пад сьмех сваіх таварышаў. Я пашоў далей, а ўсьлед мне глядзелі з захапленьнем вочы хлапчукоў.
Праз два дні я перавёз на новую кватэру свае «прычындалы».
Мне вельмі добра спалася ў тую першую ноч, і сьніў я Крэйну.
Быццам сядзеў я з Крэйнай у садзіку, і яна зрабіла мне прапанову пайсьці зь ёю на Лютнянскі шлях. Зразумела, я прызнаў гэту прапанову адпавядаючай сучаснаму моманту і прыняў удзел у прыродна-геаграфічнай экскурсіі.
Па дарозе, калі з нашага вока схаваліся местачковыя будынкі, я мякка ўзяў яе пад пашкі і мы пашлі шчыльна прыціснуўшыся адзін да другога.
Потым быў пералесак і на лагчынах шмат кветак, блакітных, белых, ружовых, і мы зрывалі іх. А потым... Ах, які жаль, якая згуба, што гэта было толькі ў сьне!..
Калі я абудзіўся, была ўжо 9-ая гадзіна раніцы. Я салодка . пацягнуўся, перажываючы прыемны сон.
У суседнім пакоі чутны былі лёгкія крокі Крэйны. Я падумаў: напэўна ява стаіць перад люстэркам і глядзіць, не наглядзіцца на сябе. Магчыма, думае, што ў гэтым глухім мястэчку яна, канешне, самая прыгожая, маладая і прывабная дзяўчына.
Не! Яна, мабыць, ніколі і ня думае пра гэта, затое я добра ведаю, што ніводная дзяўчына ня мае такога сьвежага, бела-ружовага твару, як у Крэйны, такіх глыбокіх, не стандартызаваных, таемных вачэй, такога спрунжыністата, як у п’яўкі, роту. Уся яе постаць, зграбная, умяркавана мясёная, запальвае мяне, Напаўняе кроў ліхаманачным агнём, абяцае вар’ятна-гарачыя пяшчоты, саракаградуснае шалёнства.
Што мне рабіць? Уся мая фізычная структура адчувае, што першачарговым заданьнем будзе заваяваць яе