Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/70

Старонка праверана
— 66 —

Яго спаміж багоў яна шануе,—
Каб збавіў ён яе ад сьмерці, альбо,
Калі ня збавіць ён, няхай пазнае,
Што непатрэбна так Гадэса шанаваць.

(Адыходзіць у палац)

СТАСЫМ 3-і

ХОР

Строфа

Непераможны Эрот[1],
Эрот — над усімі ўладар,
На шчочках дзяўчыны прыгожай ты сьпіш так прыгожа!
За мора нясешся і ў хаты сялян уваходзіш,
Нікому знайсьці ад цябе немагчыма ратунку, ні богу,
Ні чалавеку сьмяротнаму. Ўсіх ты шалець прымушаеш.

Антыстрофа

Думкі людзей справядлівых
Ты хіліш да зла, да злачынстваў.
Вось і цяпер падняў ты злабу спаміж родных
Погляд дзяўчыны прыгожай, што зьзяе
З вачок яе мілых, сільней за законы багоў,
Бо Афродыта[2], багіня ўсясільная, бавіцца ўсімі.

|}

  1. Эрот—бог каханьня, сын Афродыты Прыгожы хлапец з залатымі крыльлямі, узброены лукам і страламі. Ён ня ведае літасьці, ён страшэнны самому Зэўсу і нават сваёй маці Афродыце. Каго ён параніць сваёю стралою, той павінен цярпець ад каханьня. Эроту падуладныя ня толькі людзі і багі, але і ўсё ў прыродзе, што мае жыцьцё, зьверы і расьліны.
  2. Афродыта—багіня жаночага хараства і каханьня, маці Эрота.