Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/78

Старонка праверана
— 74 —

Антыстрофа 1-я

Дрыантаў запальчывы сын[1],
Гэдонаў ўладар,
I ён быў таксама замкнуты.
За кпіны і злосьць яго Дыаніс
Замкнуў ў камяніцы-турме.
Шаленства страшэнную моц выяўляў ён.
Вар‘яцтвам ён быў пакараны
За тое, што з бога сьмяяўся,
Натхненых жанчын[2] прыпыняў, гасіў бакхічны агонь,
I муз ён злаваў, што на флейтах іграюць[3].

Строфа 2-я

Ля чорных скал між двух марэй[4]
Ўздымаецца бераг Баспорскі.
Там Сальмідэс[5] негасьцінны Тракійскі.
Там у абодвух Фінэя[6] сыноў
Бачыў страшэнныя раны Арэй.
Акрутная мачыха іх асьляпіла.
Сваімі рукамі крывавымі вочы
Яна працяла чаўнаком.
I кроў іх аб помсьце крычыць.

Антыстрофа 2-я

Марнелі яны ў падзямельлі. Аб долі
Бяздольнай матулі свае бедавалі.
Была-ж пахаджэньнем яна
З сям‘і Эрэхтыдаў[7], старэйшага роду.

  1. Дрыантаў сын Лікург—цар гэдонаў (у Тракіі), супрацівіўся распаўсюджаньню культа Дыаніса. За гэтае Дыаніс пакараў яго вар‘яцтвам, а яго царства бясплодзьдзем. Калі-ж звар‘яцеўшы Лікург зрабіў некалькі злачынстваў, гэдоны паўсталі і замкнулі яго ў пячоры гары Пангэя.
  2. Бакханкі, мэнады—жанчыны, якія, абхопленыя экстазам, адпраўлялі містычны культ Бакха (оргіі), уночы запальвалі паходні і з распушчанымі валасамі і вянкамі на галавах і кіямі (тырсамі) ў руках у экстатычным шаленстве скакалі і бегалі па гарах з крыкамі: іо, Бакх, эвоэ, эвоэ! і г. д.
  3. Музы—дзевяць багінь навук і мастацтваў. Культ іх быў цесна зьвязаны з культам Дыаніса (Бакха). Флейта, улюблёны інструмант сатыраў (напоў людзі, напоў казлы), якія заўсёды хадзілі разам з Бакхам.
  4. Сімплегады—дзьве скалы ў Баспорскай пратоцы, паміж марэй Чорнага і Мармуровага.
  5. Сальмідэс—вузкая берагавая паласа зямлі на поўнач ад Баспору Тракійскага. Потым там быў і горад Сальмідэс.
  6. Фінэй—цар Тракійскі, меў жонку Клеопатру, дачку бога вятроў Борэя. Каб ажаніцца з прыгожай сястрою Кадма Ідофеяй, ён замкнуў Клеопатру ў турму. Ідофея ненавідзела сваіх пасынкаў Пандыона і Плексыппа, сыноў Клеопатры, доўга іх перасьледвала і нарэшце асьляпіла ім вочы ткацкім чаўнаком і жывымі пахавала іх у падземным склепе.
  7. Эрэхтэй—старадаўні герой Аттыкі, сын зямлі, выхаванец багіні Атэны, культ якой ён увёў у горад Атэны.