Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/80

Старонка праверана

ДЗЕЯ 5-я

ЗЬЯВА 1-я

(Крэонт сядзіць на каменным сядэеньні ў цяжкой задуменнасьці. Уваходзіць Тырэсі, якога вядзе хлопчык)

Тырэсі

Тэбанцаў ўладары! Прышлі адным мы шляхам,
Глядзеў-жа з двух адзін. Бо у сьляпых
Шлях той, які пакажа правадыр.

Крэонт

Што новага, стары Тырэсі мой?

Тырэсі

Скажу, скажу, а ты слухмяны будзь прароку,

Крэонт

Заўсёды я твае парады слухаў.

Тырэсі

I горадам загэтым добра кіраваў.