Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/84

Старонка праверана
— 80 —

Тырэсі

Зьняважыў ты мяне ужо, калі сказаў,
Што непраўдзівыя прароцтвы я даю.

Крэонт

Да грошай надта хцівыя прарокі ўсе.

Тырэсі

А ўсе тыраны да ганебнае карысьці.

Крэонт

Ці ведаеш, што кажаш ўладару ты гэта?

Тырэсі

Я ведаю. Збаўленьне гораду ты гэтаму
З маёю дапамогай толькі даў.

Крэонт

Прарок ты мудры, але любячы няпраўды.

Тырэсі

Прымусіш ты мяне сказаць, што ў глыбіні
Душы маёй ляжыць дагэтуль нярухома.

Крэонт

Ну што-ж, паруш, але не для карысьці.