Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/94

Старонка праверана
— 90 —

ЗЬЯВА 3-я

Корыфэй

Як ты глядзіш на гэтае? Пашла жанчына,
Ні добрага, ні злога слова не сказаўшы.

Весьнік

Дзіўлюся я і сам. Але й надзею маю,
Што, аб бядзе пачуўшы сына, прад усімі
Яна ня хоча плакаць, але ў хаце
Яна стагнаць пачне з прыслужніцамі разам,
Аплакваць разам з імі хатнюю бяду,—
Занадта мудрая яна, каб зло рабіць.

Корыфэй

Ня ведаю. Але здаецца мне,
Што небясьпечна надта цяжкае маўчаньне,
Як і вялікі і шалёны крык.

Весьнік

Ў палац пайду я, каб пазнаць ці не схавала
У сэрцы хворым штось таемнае яна.
Бо праўду кажаш ты: страшэнны знак,
Калі занадта цяжка хтось маўчыць.

(Адыходзіць у палац)