Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/96

Старонка праверана
— 92 —

Корыфэй

Ох, позна ўбачыў праўду ты!

Строфа 2-я

Крэонт

Гора мне!
Так, я убачыў яе. Ў галаве маёй
Бог памуціў цяжка розум тады,
І на шлях неразумнасьці кінуў тады-ж.
Гора! Ён зьнішчыў ўсю радасьць жыцьця
Цяжка мне, цяжка! Ня бачу ніякай
Мэты ў жыцьці я і ў працы.

(З палацу выходзіць весьнік)

ЗЬЯВА 5-я

Весьнік

Ўладар, здаецца, апрача аднэй бяды,
Ўжо маеш новую. Вось на руках адна,
А ў хаце хутка ўбачыш ты другую.

Крэонт

Што-ж можа быць няшчасьней за няшчасьці?