Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

людзей і стварае грунтоўную і магутную дзяржаву. Гэта мы бачым на прыкладзі Англіі, Амэрыканскіх Злучаных Штатаў і самой Гэрманіі, з каторай мы цяпер ваюем. У гэтых дзяржавах ні толькі кожны асобны народ, але і кожная асобная па жыцьцёваму укладу частка дзяржавы мае свае парадкі, свае законы і установы. Раней за ўсіх зразумела патрэбу і ніухільнасьць аўтаноміі Англія. Праўда, дорага гэта ёй каштавала, - за сваю навуку яна заплаціла стратаю багатае калёніі - Паўночн. Амэрык. Злучаных Штатаў, але раз дасьведчыўшыся, што сіламоц нікога утрымаць нельга, яна павярнула на іншую дарогу і цяпер сама спрыяе і дапамагае завядзэнню аўтаномнага ладу. Сваёю разумнаю палітыкай яна утрымала за свабою Канаду, частка якой хацела прылучыцца да суседніх Злучаных Амэрыканскіх Штатаў і умацавала прыхільнасьць прылучаных да сябе вайною бураў у Афрыцы. За цяперашнюю вайну гэтыя калёніі многа дапамаглі Англіі грашмі, людзьмі і ваеннымі прыладамі, хоць маглі і ня рабіць гэтага.

Усе гэтыя прыклады сьведчуць пра тое, што аўтаномны лад дзяржавы ня аслабляе і ня разлучае дзяржаву, а, наадварот, спрыяе таму, каб яна узмацнялася ды зноў злучалася нават тагды, калі распад ужо пачаўся. Значэ, тыя людзі, што палохаюць распадам дзяржавы пры завядзэнні аўтаномнага ладу, ня маюць пад сабою жаднага грунту. Яны або кепска дасьведчаны у гэтым пытанні, або наўмысьля, маючы на увазі уласную карысьць і