Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/16

Старонка праверана

цягвалі штучна да розных поза-краёвых фабрычна-прамысловых районаў; тагды ня будзе таго, каб цэлы край, заселены народам с сьветлай і вялікай гісторыяй, пазбаўлен быў вышэйшых навучных інстытуцый і праз соткі год ня мог вярнуць таго, што у яго адабралі гвалтоўна /Віленскі унівэрсітэт/. Дзеля ўсяго гэтага нам патрэбна аўтаномія. Нам патрэбна аўтаномія, каб запэўніць беларускаму хлебаробу як найбольшы прыбытак, а беларускаму пралетарыю — як найвышэйшы заработак, каб даць сваім людзям работу дома, на мейсцы, на грунці ўласнай беларускай прамысловасьці і каб нашы людзі ня вандравалі, шукаючы заработкаў, у сьвет на чужыну, дзе і сам работнік і яго рабочая сіла прападалі для нашага краю. І мала таго, што наш работнік, трапіўшы у чужы край, пераймаўся чужыншчынаю і навекі гінуў для роднага краю, але, апарт таго, вярнуўшыся да дому, ён нарабляў шмат шкоды, пашыраючы дэнацыаналіэатарскую заразу.

С погляду на культурнае становішча нашага краю становіцца ясна, што толькі пры аўтаномным ладзі пачне расьці і квітнець культура, навука, літэратура і умеласьць здольнага і багата абдараванага нашага народу. Толькі пад загадам аўтаномнага ладу народ наш, с прышчэпу да агульнадзяжаўнага будаўніцтва, вырасьце ў магутную асобную расьліну - заваюе сабе пачэснае мейсца у сьвеці, стаўшы поплеч з народамі Эўропы. Узгадаваўшы культуру багатую, моцную і арыгінальную, разгар-