Старонка:Аўтаномія Беларусі.pdf/6

Гэта старонка была вычытаная

нашага жыцьця, што карысна нам і што спрыяе нашаму нацыанальнаму, культурнаму і гаспадарскаму дабрабыту.

Але што ж будзе, калі мы забудзямся аб сваіх беларускіх патрэбах і сапраўды згодзімся с тымі, каторыя кажуць, што ў дзяржаві Расійскай трэба зрабіць адзін парадак, аднакі для усіх народаў Расіі? А будзе тое, што маскоўцы пабудуюць гэты парадак на свой густ, дапасуюць яго да патрэб свайго жыцьця і зямлю, напрыклад, падзеляць так, як яны звыклі карыстацца ёй спакон веку. Усё гэта трапіцца з намі, калі мы станем слухаць тых "дабрадзеяў", што ня прызнаюць нас за асобны народ, ня лічаць нас за беларусаў, каторыя кажуць, што у нас свае мовы німа і нам ніпатрэбна яна, што мы павінны парабіцца расійцамі або палякамі, дзеля чаго, моў, будуйце у сябе школы расійскія ці польскія, а ні свае, беларускія. Іншыя кажуць гэта наўмысьля, а другія, проста, па нідавумству і глупству. А то бывае і так, што чалавек, як расійскі сацыаліст, напрыклад ня ведае ні нас, ні жыцьця нашага, Ен нават і шчыра хацеў-бы зрабіць нам дабро, дык ня можа і сваёю фатыгай толькі псуе нам і нарабляе шкоды, бо, ня ведаючы ні нас, ні жыцьця нашага, шые абутак для нас на свой уласны, маскоўскі капыл. Разумеяцца, такі абутак будзе заусюды муляць нам і дапекаць пры ужыванні.

Ніхто лепяй ня ведае нашых патрэб як мы самі: ніхто ні завядзе лепшага парадку у гаспа-