Гэта старонка не была вычытаная
НАД ВОЗЕРАМ.
Сонцэ ціха скацілося з горкі;
Месяц белы заплаканы сьвеціць,
Агледае бахматые зоркі,
Цягне з возера срэбные сеці.
У іх русалкі заблуталі косы, -
Рвуць і блутаюць срэбрные ніці
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапочэ русалкам: "засьніце"...