Гэта старонка не была вычытаная
Блішчыць у небі зор пасеў;
У полі - рунь, і ў небі - рунь.
Да рэчкі лецючы, ўзляцеў
Між імі марай белы лунь.
Кажан пранёсся на крылах;
Стракочуць конікі ў траве,
Снуюцца мышы па палях,
Здаецца - ўсё вакол жыве.
Жыцьцё чуваць з усіх старон
Жыцьцём наноўнены ўвесь мрок.
Ці ж загубіў плывучы сон
С чырвоных макоў свой вянок?