Праз вёску раз прыяцелі два йшлі І гутарку паважную вялі.
Аж раптам тут з-пад падваротні, Сабака кінуўся на іх.
За ім другі, там болей. І у міг —
З усіх двароў сабак зьляцелася з паўсотні,
Кідаюцца, ірвуць, Зусім праходу не даюць.
 Адзін з прыяцеляў кія шукаць пачаў. „Пакінь“ — другі яго ўстрымаў.
„Кіём сабак ты ня уймеш, А толькі болей раззлуеш. Натуру я сабаччу знаю,
І свой на злосьць іх спосаб маю:
Спакойна пойдзем і на зьвягу, Зьвяртаць ня будзем мы увагу. Яны йшчэ крыху пазлуюцца, Пабрэшуць ды і разьбягуцца“.
|