Старонка:Бедныя людзі.pdf/7

Старонка праверана

Ох, ужо гэтыя мне казачнікі! Няма, каб напісаць што-небудзь карыснае, прыемнае, асалодкавае, а то ўсё нутро з-пад зямлі дастаюць! Вось ужо забараніў-бы ім пісаць! Ну, на што гэта падобна; чытаеш… мімаволі задумваешся,—а там усялякае глупства і палезе ў голаву; запраўды забараніў-бы ім пісаць; проста такі зусім бы забараніў.Кн. В. Ф. Одоеўскі

Красавіка 8.

Даражэнькая мая Барбара Аляксееўна!

Учора быў я шчасьлівы, празьмеру шчасьлівы, па самае годзе шчасьлівы! Вы хоць раз у жыцьці, упірачка, мяне паслухаліся. Вечарам, у гадзін восем, прачынаюся (вы ведаеце, матачка, што я гадзінку-другую люблю паспаць пасьля службы), сьвечку дастаў, рыхтую паперы, вастру пяро, раптам, зьнячэўкі, падымаю вочы,—яйправа, у мяне сэрца вось так і затрапяталася! Дык вы такі скемілі, чаго мне хацелася, чаго сэрцаньку майму жадалася! Бачу, ражок фіранкі на вашым акне заламаны і прычэплены да вазону бальзаміны, ну якраз-жа так, як я вам тады