Старонка:Беларускае Адраджэнне ў XVI сталецьці.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

адносінах. Друкарні, якія потым адчыняліся на Беларусі і Украіне, адбівалі сваім шрыфтам і знадворным выглядам выданьні кніг Францішка Скарыны. Спроба Францішка Скарыны наблізіць мову царкоўных кніг да жывое народнае гаворкі знайшла спачуваньне і сярод украінскага грамадзянства. На Украіне ў XVI сталецьці зьяўляецца рад навучальных эвангельляў з моваю, вельмі блізкаю да жывое народнае гаворкі. Усе гэтыя эвангельлі зьяўляюцца самастойна, што сьведчыць аб пільнай патрэбе гэткіх перакладаў. Найбольш выдатным з перакладаў эвангельляў на украінскую мову зьяўляецца так званае Перасопніцкае эвангельле, якое было перакладзена ў ё556-1561 гадох мясцовым ігуманам Рыгорам разам з сынам сяніцькага пратапопа Міхалам Васілевічам з матар’яльнай дапамогай жонкі валынскага магната княгіні Заслаўскай. Мова Перасопніцкага эвангельля досыць блізкая да народнае жывое гаворкі, хаця-ж у ёй адчуваецца і ўплыў актавае беларускае мовы XVI сталецьця.

З паловы XVI сталецьця друкарская справа значна пашыраецца на Беларусі. Адчыняюцца друкарні ў Несьвіжы з дапамогаю пана Астафія Валовіча, які перайшоў у протэстанцтва, у Заблудаве ў маёнтку пана Рыгора Хадкевіча, у Астрозе князем Канстантынам Астроскім, у Супрасьлі і ў іншых мясцох. Адчыненьне такога значнага ліку друкарань было вельмі яскравым адбіцьцём таго культурнага руху, які пашырыўся сярод беларускае шляхты і мяшчанства. Вялікае культурнае значэньне мела друкарня ў Вільні, якую трымалі прадстаўнікі віленскага мяшчанства, браты Мамонічы: Кузьма, віленскі бурмістар, і Лука, скарбны вялікага князя. Значнае пашырэньне протэстанцтва на Беларусі і Літве ў сярэдзіне XVI сталецьця зрабіла пэўны ўплыў на разьвіцьцё народнае мовы, бо протэстанты ў сваёй рэлігійнай дзейнасьці імкнуліся карыстацца моваю жывое гутаркі. Адбіцьцём дзейнсьці протэстантаў у гэтым кірунку можна лічыць дзейнасьць Сымона Буднага, які спачатку трымаўся кальвінізму, а потым далёка адышоў ад апошняга і зрабіўся пасьлядоўнікам так званага арыянства.

Сымон Будны — бліскучы прадстаўнік беларускага гуманізму другое паловы XVI сталецьця, выдатны прадоўжнік нацыянальна-культурнае традыцыі Скарыны. Аб асобе Буднага, як і аб яго вялікім папярэдніку Францішку Скарыне, навука мае невялічкі лік вестак. Самае пытаньне аб яго нацыянальным пахаджэньні дагэтуль ня высьветлена. Польскі дасьледчык Merezyng, які апошні вывучаў жыцьцё і літаратурную дзейнасьць Буднага, лічыць яго паляком. Але гэта думка гіпотэтычна, бо няма об’ектыўных вестак, якія-б сьведчылі аб польскім пахаджэньні Буднага. Можна толькі думаць, што Будны быў выхаванцам Кракаўскае акадэміі. Мы ня ведаем, калі Сымон Будны зрабіўся протэстантам, але яго прыналежнасьць да протэстанцтва ў 1558 годзе н выклікае ніякіх сумненьняў. Да гэтага часу адносіцца і знаёмства Буднага з віленскім ваяводай і канцлерам, уласьнікам Нясьвіжу, Міколам Радзівілам Чорным. Праз некаторы час Будны знаходзіўся ў Вільні, як казальнік у мясцовым кальвінскім зборы протэктарам якога быў віленск ваявода Радзівіл. Merezyng думае, што з 1559 году альбо прынамсі з 1560 Будны — ужо пастар-казальнік у протэстанцкім зборы ў Клецку, які быў на тэрыторыі маемасьцяй Міколы Радзівіла. У Клецку Будны, відаць, напісаў катэхізіс, бо прадмова да гэтага выданьня адзначана дзесятым днём чэрвеня 1562 году. Будны, мабыць, дасканала ўладаў беларускаю моваю. Князь Мікола Радзівіл заснаваў у Несьвіжы друкарню, маючы на мэце пропаганду