Старонка:Беларускае Адраджэнне ў XVI сталецьці.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

polski przez Szymona Budnego (W Losku, 1576)". Літаратурная дзейнасьць Буднага — вельмі шырокая і рознастайная. Надзвычайная працавітасьць, шырыня сьветагляду, вострасьць і яснасьць у разважаньнях — вось адзнакі асобы Буднага. Вольны, незалежны мысьленьнік, які сьмела стаўляе пытаньні і да ўсяго падыходзіць з сваім крытычным аналізам — вось асноўныя рысы Буднага, як мысьленьніка.

Будны пісаў у дзьвёх мовах — беларускай і польскай — і гэтым самым ён зрабіўся важным культурным фактарам у гісторыі дзьвёх культур — беларускай і польскай, якія ўзаемна датыкаліся ў процэсе экономічнага і політычнага набліжэньня Літвы і Беларусі, з аднаго боку, і Польшчы — з другога.

Эпоха адраджэньня і протэстанцтва, у выніку ўплыву і разьвіцьця гандлевага капіталу, рашуча высунула на першы плян нацыянальна-культурную проблему. Ужо Скарына бачыў у роднай мове нацыянальна-культурны фактар вялікага значэньня, маючы на мэце культурнае і моральнае разьвіцьцё свайго народу. І Будны стаіць на тым самым пункце пагляду. Ён — палкі абаронца роднае мовы, праз якую можна навучыць праўдзівай веры «простой люд», якая павінна даць «народу русского языка» правільныя рэлігійныя пагляды. Не дарма ў сваёй прадмове да катэхізісу Будны зварочваецца з палкім заклікам да князёў радзівілаў, «абы ся ваши княжецкские милости не только в чужоземских языцехъ кохали, але бы ся тежъ ваши княжецские милости и того здавна славного языка словенского розмиловати и оным бавити рачили»... Будны з смуткам констатуе сумны моральна-рэлігійны стан беларускага народу. Ён спадзяецца толькі на тое, што, разам з прыходам новых апосталаў і казальнікаў, пашырыцца асьвета на Беларусі, а разам з тым падымецца і моральны стан беларускага народу. Будны адносіцца да беларускага народу з палкім энтузіязмам і вялікім сардэчным замілаваньнем. Так рабіць і думаць магла толькі такая асоба, якая ўзрасла сярод беларускіх народных мас. Выхаванец польскае школы і выдатны прадстаўнік польскае культуры і адукацыі, Сымон Будны быў блізкі да свайго народу. Адмоўныя бакі яго жыцьця ён добра разумеў сваёй вострай думкай і адчуваў сваёй чулай асобай. Выдаючы Біблію і Новы Закон у польскай мове, Сымон Будны і тут кіраваўся мэтамі асьветы, маючы на ўвазе тыя-ж самыя шляхоцкія беларускія колы, якія ўжо падпалі пад уплыў польскае культуры і для якіх польская мова была ўжо бліжэй і больш зразумелай, чымся мова беларуская.

Адукаваны чалавек і вялікі гуманісты, Будны павінн быў паставіць чалавечую асобу на чале свае творчае дзейнасьці. Вольны і сьмелы мысьленьнік пяе гімн чалавечай асобе і яе вольнасьці.Чалавечая асоба вольная і недатыкальная. Адсюль вынікае права яе недатыкальнасьці, замацаванае для шляхты і мяшчан адпаведнымі зборамі права. Адсюль вынікаюць і прынцыповыя адмоўныя адносіны Буднага выявілася ва ўсім сваім бляску ў крытыцы біблійных тэкстаў, у якой Будны наказаў сябе вельмі добрым комэнтарам і выдатным крытыкам, які ня спыняўся на поўдарозе і не палохаўся ніякіх вывадаў. Культурная дзейнасьць Буднага была вялікая. Нічога дзіўнага, што ў сваёй нянавісьці да Буднага была вялікая. Нічога дзіўнага, што ў сваёй нянавісьці да Буднага каталіцкія і праваслаўныя ортодоксалістыя выявілі поўную згоднасьць. Гэтыя адмоўныя адносіны да Буднага знайшлі вельмі яскравы адбітак у прадмове патрыярха Адрыяна да «Исповедания Веры»: «Мартина убо Лютера ученицы, изобретше письмена славенороссийская точная, чистая, и приведше на славенский