Старонка:Беларускае Адраджэнне ў XVI сталецьці.pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

страны в споры с иезуитами". Сам Курбскі пераконаны, што езуітаў можна перамагчы „двемя нарочитыми сведками: Дионисием Ареопагицким и с Иоанном Златоустым, и с Иоанном Дамаскиным и со святыми древними учителями, кои их явственно обличают, в новосмышленную теологию, о происхождении святого духа”. Важна, зразумела, ня тое, з якімі довадамі князь Курбскі зьбіраўся выступіць супроць езуітаў, але важная ёсьць сьвядомасьць, што для барацьбы з заходня-эўропейскім каталіцкім богаслоўем патрэбны большыя веды ва ўсходнім богаслоўі, начытанасьць у творах айцоў царквы. Браты Мамонічы, відаць, стаялі на гэтым самым пункце пагляду, які сустракаў поўнае спачуваньне сярод гарадзкога грамадзянства і разьвіцьцё якога дало потым такія багатыя вынікі.

Койсэрватыўны гарадзкі гуманістычны кірунак выяўлялі ня толькі адны браты Мамонічы. Быў у Вільні і другі асяродак — брацтва Траецкага манастыра, якое, калі гэты манастыр быў перададзены вунітам, перайшло ў манастыр сьв. Духа. Брацтва мела права друкаваць кнігі для сваіх школ і для патрэб праваслаўнага набажэнства. Сьвята-духаўскае брацтва моцна трымалася за царкоўна-славянскую традыцыю, бо ў ёй яно бачыла зброю для барацьбы з наступаўшым каталіцтвам. Друкарня брацтва друкавала кнігі выключна для царкоўнага набажэнства, альбо кнігі, якія былі прызначаны для вывучэньня „письма Словенского". Праўда, у 1610 годзе брацтва прабавала пашырыць сваю дзейнасьць. З друкарні брацтва вышаў вядомы Плач Мэлеція Сматрыцкага, які выклікаў зруйнаваньне друкарні. Брацтва не паддалося. Яно перанесла сваю дзейнасьць у Еуе, каля Вільні, у маёнтак Багдана Агінскага, патрона царквы ў Еўі, якая была прыпісана да Сьвята-духаўскага манастыра. На новым месцы брацтва аднавіла перапыненую царкоўна-славянскую традыцыю. Калі ўжо ў 1619 годзе ізноў аднавілася дзейнасьць брацкае друкарні, дык брацтва кінула друкаваць кнігі ў Еўі і пачало ізноў друкаваць тут толькі ад 1636 году. Але якая ні была моцная славянская традыцыя, аднак, і брацтва прымушана было выдаваць кнігі „на руском языке", г. зн, у беларускай мове. Нацыянальна-культурная традыцыя не памерла. Яна жыла. Брацтва інакш і не магло рабіць, бо апораю брацтва былі мяшчанскія колы, гарадзкі просты народ, для якога славянская мова была ў значнай сваёй частцы мала зразумелай [1].

III. Гуманістычны індывідуалістычны рух, які пашырыўся сярод беларускага і украінскага шляхецтва, павінен быў адбіцца ня толькі на рэлігійным індывідуалізьме, да якога схілялася пэўная частка беларускага і украінскага шляхецтва. Гуманістычны індывідуалізм дапамагаў абуджэньню навуковае думкі наагул. Беларуска-ўкраінскае шляхецтва высунула рад гуманістых, якія разыходзіліся паміж сабою ў шмат якіх пытаньнях у галіне рэлігійнае думкі, але ў той самы час увасаблялі сабою той нацыянальна-культурны ўздым, які быў сярод беларуска-ўкраінскіх зямляўласьнікаў у другой палове XVI і ў пачатку XVII сталецьця.

Да першага консэрватыўнага крыла беларуска-ўкраінскага гуманізму трэба далічыць маскоўскага эмігранта, князя Андрэя Курбскага, які ў шмат якіх адносінах быў вельмі выдатнаю асобаю для свайго часу. Князь Курбскі досыць рана пачаў прымаць жывы ўдзел у ваенна-

  1. Гл. далей артыкул проф. Ўл. Пічэты: “Друк на Беларусі ў XVI і XVII ст.”