Старонка:Беларускае Адраджэнне ў XVI сталецьці.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

вершенно наказанных и богословию искусных, но и житием ангельским сияющих, и многие от них исповедания ради благочестия от безбожных и от злославых царей страдание и кровми мученицкими украшенных". Прычынай такое дакорнае ўвагі зьявілася даданьне ў сымболь веры догмату „і ад сына", які быў прыняты ў рымска-каталіцкай царкве. Князь Курбскі процістаўляе гэтаму вучэньню сыстэму веранавучаньня праваслаўнае царквы, выпраўдваючы яе адноскамі да Эвангельля, Дзеяньняў Апосталаў, вучэньня айцоў царквы — Дзяніса Арэопагіта, Рыгора Богаслова, — а таксама да Ісаі прарока і апостала Паўлы. Гэткім-жа чынам, у дзейнасьці Нікейскага Сусьветнага Сабору, які не датыкаўся пытаньня аб пахаджэньні духа сьвятога, князь Курбскі бачыць справядлівасьць праваслаўнага пункту пагляду і „лжемудрость" каталіцкага. Сабор, які быў скліканы супроць гэрасі Македонія, стаяў на пункце пагляду Першага Сусьветнага Сабору і лічыў справядлівым вучэньне аб „Присносущем Его от Отца исхождении, а не об излиянии и посылании Духа". Аднак, каталіцкі догмат мае вялікае пашырэньне. Князь Курбскі ня толькі абураны тым, што новы догмат пярэчыць усёй сутнасьці праваслаўнага хрысьціянскага вучэньня, але яшчэ і тым, што „филлокизмами Аристотелевскими изостряя свой язык на древнее богословие вооружаются".

Сумліваньне ў справядлівасьці догматаў праваслаўя выклікала глыбокія зьмены ў абрадах рымска-каталіцкае царквы і было прычынай таго, што шмат хто з рымска-католікаў „ныне вослед неосвященного Лютера пойдоша". З прычыны адпаду ад праваслаўя, у рымска-католікаў „не токмо образные богословии догматы растлены”, але і „священные Книги Моисеевские и Пророческие от жидовских книг растлены сущи и в преводех изпрепорчены“. Зварот да чыстасьці вучэньня праваслаўнае царквы ёсьць адзіны выхад для ўсіх, хто адхіліўся ад праваслаўя, каб потым не падлягаць вечным мукам. Так адносіўся князь Курбскі да рымска-каталіцкае веры. Ён процістаўляў каталіцкім навінам чыстасьць праваслаўна-хрысьціянскага вучэньня, узмацняючы свае думкі адпаведнымі царкоўна-гістарычнымі довадамі. Князь Курбскі ў сваіх адносінах да каталіцтва заставаўся такім да канца свайго жыцьця. Яму даводзілася ў сваіх лістох неаднакроць датыкацца тых-жа пытаньняў. Калі каталіцтва выклікала ў Курбскім такія адмоўныя адносіны да сябе, дык беларускі гуманізм, злучаны з рэлігійным скептыцызмам, выклікае ў князі Курбскім пачуцьцё найвялікшага абурэньня. У лісьце да старца Васіана князь Курбскі адзначае вялікае пашырэньне ў Літве вольнадумства, дзеля чаго „стада верных нещадно расхищают и апостальская словеса превращаючи развращение толкуют и на святых хулу возлагают". Курбскі тлумачыць пашырэньне вольнадумства тым, што ў грамадзянстве ўжываюцца „рускія” кнігі, якія зьмяшчаюць у сабе гарэтычныя зданьні папа Ерамея Баўгарскага, што зьнеслаўляюць Івана Золатавуснага і іншых сьвятых. Князь Курбскі таксама нездаволены перакладам на „рускую" мову кніг сьвятога пісьма, які зрабіў Скарына з Полацку, а таксама і прарочых кніг, у васнову якога пакладзены „препорченые книги жидовские”. Пераклад кніг Скарыны, на думку Курбскага, вельмі блізкі да перакладу Бібліі Лютэра, у чым сам Курбскі меў магчымасьць асабіста пераканацца. Новыя кнігі, паводле пагляду Курбскага, ня трэба ўжываць, бо яны могуць быць крыніцаю спакусы. Трэба новыя кнігі замяніць старымі кнігамі, якія знаходзяцца ў манастырох. Нічога дзіўнага, што пры гэткіх адносінах да перакладаў Францішка Скарыны князь Курбскі быў вельмі зьдзіўлены тым, што князь Канстантын Астроскі аддаў перакладзеную ім з лацінскае на славянскую