Старонка:Беларускае Адраджэнне ў XVI сталецьці.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

Хрыстос ніколі ад сябе нікого не адганяў. Наадварот, Ён казаў: “Прыходзьце да Мяне, і Я супакою вас ...” Але польская рэакцыйная каталіцкая партыя не разумела і не магла зразумець такое вольнасьці ў галіне рэлігійных адносін.

Леў Сапега быў апошнім прадстаўніком беларускага адраджэньня. Каталіцкая рэакцыя спыніла культурна-нацыянальнае разьвіцьцё. Гуманістыя зышлі са сцэны, але нацыянальна-культурная традыцыя не памерла. Яна адчуваецца ў першай чвэрці XVII сталецьця ў выданьнях Віленскае брацкае друкарні ў Еўі.