Старонка:Беларуская совецкая паэзія (1936).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Паказальную дэталь, якая малюе характар прыгнечанага беларускага селяніна, што умее «не скардзіцца» мы знаходзім у апавяданні А. С. Тургенева «Поездка в Полесье».

…Чалавек, якому ці то ад сваёй віны, ці ад віны другіх прышлося дрэнна на свеце — павінен прынамсі ўмець маўчаць.

— Ну што-ж ты, Ягор, — ускрыкнуў раптам Кандрат, які паспеў ужо змясціцца ў перадку калёсаў і, гуляючы, перабіраў лейцы: — ідзі сядай. Чаго задумаўся? Ці пра карову ўсё?

— Пра карову? Пра якую карову? — паўтарыў я і глянуў на Ягора. Спакойны і важны, як заўсёды, ён, сапраўды, — здавалася, задумаўся і глядзеў некуды ў даль, у палі, што пачыналі ўжо цямнець.

— А вы не ведаеце? — падхапіў Кандрат. — У яго сёння ўночы карова акалела. Не шанцуе яму — што ты будзеш рабіць.

Ягор сеў моўчкі ў фурманку і мы паехалі.

„Гэты ўмее не скардзіцца“, падумаў я.

Заключная фраза як-бы ўскрывае «нутро» мужыка, што ўмее, затаіўшы гнеў «у сабе», цярпець самавольства і бяспраўе, пакуль больш яснымі і зразумелымі не сталі для яго заклікі да барацьбы.

Пра гэтага селяніна, пра яго жыццё, пра яго краіну мы зможам даведацца, азнаёміўшыся з багацейшым беларускім фальклорам.

Народным песням, казкам і легендам, як гаворыць А. М. Горкі, «чужды песімізм, не гледзячы на той факт, што творцы фальклору жылі цяжка, і пакутна-рабская праца іх была пазбаўлена сэнсу эксплаататарамі, а асабістае жыццё — бяспраўнае, безабароннае. Але пры ўсім гэтым калектыву