Старонка:Беларускі тэатр.PDF/22

Гэта старонка была вычытаная

Пацей, пане Мацей!.. (пасьля ўцякае).

Мацей (ўстае).

А ліха тваей мацяры!
Папацеў, памацеў,
Ды й сам к чорту паляцеў!
Вот каб дагнаў,
Вот-бы ў плечыкі нагрукатаў[1]

Гэткім чынам у часы сярэднявякоўя скамарохі, ня гледзячы на пракленствы іхняга мастацтва з боку духавенства, былі пажаданы ўсюды, пачынаючы ад князявых харомаў, а канчаючы вулічнай масай. Аб вялікім князю Альгердзе (XIV ст.) летапісец выражаецца з асаблівай пахвалай: "премудръ бѢ зѢло... и воздержаніе имаше веліе... потѢхи и игранія и прочих таковых не внимаше"... З гэтага можна зрабіць вывад, што іншыя князі "пацехі, іграньні" і інш. любілі. А аб простым народзе няма ўжо што й казаць. Скамарох-музыка з сваім музыкальным інструмэнтам быў неабходным госьцем там, дзе ладзіліся скокі, бо:

Ой, без дуды, без дуды
Ходзяць ножкі ня туды,

  1. П. Безсоновъ. БѢлор. пѢсни. Москва. 1871. Стр. 79.