Старонка:Беларускі тэатр.PDF/27

Гэта старонка была вычытаная

магаюць дароў ад сьвятога стала: гэта ім належыцца, гэта іхняе права, гэта сьвяточная ахвяра. І ім ахвотна даюць. Ясна, што гэта быўшыя некалі жрацы, а цяпер як-ні-як слугі сьвята, прадстаўнікі душы яго, самае істоты Каляды[1].

Цытаваны тут намі няраз П. Бязсонаў так апісвае гэты абразок з народнага быту:

... "Ад вакна да вакна нясецца харавое пяяньне, там рэзкі мужчынскі голас, там дзіцячы звонкі; то сьцелецца па вёсцы, дзе яна скучана, то сярод раскінутых хат і фальваркаў, між надзеламі і палямі, садамі ды гаямі; замоўкне тут, загудзе ў іным кутку; уся ваколіца ажыла і жыве; слухае ціхая і сьвежая сівая, белаватая ноч беларуская слухае і кліча прыслухоўвацца да гэтых урачыстых часін Каляды"...[2].

  1. П. Безсоновъ. КалѢки перехожіе. Часть II. Выпуск 4.
  2. П. Безсоновъ. БѢлорускія пѢсни.