Старонка:Беларускі тэатр.PDF/35

Старонка праверана

едзе ў горад, там напіваецца і, варочаючыся назад, падае ды засынае пры дарозе. Праходзіўшыя міма жаўнеры хочуць пажартаваць з яго і апранаюць яго ў каралеўскую адзежу. Блудны сын гуляе са сваімі прыяцелямі і пасьля п’яны засынае. Селянін прачхнуўшыся бачыць, што ён кароль: жаўнеры ўслугоўваюць яму, запарожаскае пасольства прыносіць яму дар — мёд і гарэлку; ён напіваецца п’яны ды йзноў засынае. Блудны сын прачхнуўшыся бачыць, што прыяцелі яго абакралі, — селянін прачыхаецца ў сваёй старой сьвітцы і таксама разачарованы бачыць, што ён ужо не кароль, а бедны мужык… і г. п.[1].

Гэта інтэрмэдыя ёсьць свабоднай пераробкай на беларускі лад камэдый Пётры Барыкі «Z chłopa król»[2] і мае два варыянты. Другі варыянт вядомы пад загалаўкам Ludus Fortunae, vera olim, nunc in scenam data historia і цікаўны яшчэ з таго боку, што мы ў ім знаходзім адрыўкі народных песьняў.

  1. Drama de Filio prodigo et Metamorfosis rustici in regem
  2. «Z chłopa król», komedja dworska, od Piotra Baryki napisana i na dworze im. Pana A. L. wyprawiona. (1637).