Старонка:Беларускі тэатр.PDF/57

Гэта старонка не была вычытаная


52 рапоўненай публікай саляй, вучні (жакі) пасьля доўгай падгатоўкі паказывалі на сцэне сваё мастацтва.

Штогодняя зьмена вучняў не дапускала, каб у езуіцкіх кольлегіях утварылася нешта накшталт драматычнай студыі. Езуіцкія школы мелі заўсёдныя тэатры, але ня мелі на мэце ані выхоўваць драматычных аўтораў, ані актораў-прафэсыяналаў. Навука лацінскай мовы ды пэдагогічныя мэты не давалі разьвіцца духу мастацкай ініцыятывы[1].

Мобілізацыя да спэктаклю ўсіх вучнёўскіх сіл, не разьбіраючыся, ці мае хто з іх сцэнічны талянт, ці ня мае, — не магла — рэч зразумелая — даць спэктакль закончаны з мастацкага боку. Ды й самі «акторы», мусіць, глядзелі на сваю «творчасьць» больш як на частку праграмы вучэньня, як на школьную прынуку, чымсь на мастацкую працу. Вуйціцкі[2] апісвае забаўнае здарэньне, якое было ў Полацку на езуіцкай сцэне ў часе спэктаклю «Scięcie św. Jana». Вучань, які прадстаўляў тулавішча сьвятога Яна і ляжаў на сцэне

  1. Windakiewicz. Teatr koll. jez.
  2. Kazimierz Wójcicki. Teatr starożytny w Polsce. Warszawa. 1841.