Старонка:Беларускі тэатр.PDF/6

Гэта старонка была вычытаная

I.

Зачаткі тэатру - драматычная творчасьць у форме сцэнізаванай песьні, гульні-ігрышча з тэатральным элемэнтам - паяўляюцца надта рана і спатыкаюцца навет у народаў, якія стаяць на вельмі нізкай ступені культурнага разьвіцьця. Адзін з выдатных сучасных тэатральных дзеячоў, Еврэінаў, кажа, што ў Афрыцы навет можна бачыць патрэбу прафэсыянальных актораў[1]. Племя Ніам-Ніам мае вандроўных мімаў і пявуноў, якія апранаюцца ў нязвычайныя адзежы накшталт свайго роду тэатральных кацьцюмаў; у Лутуколаў пахаронныя танцы маюць характар драматычных спэктакляў; Кафры ладзяць перад знатнымі чужаземцамі балетныя спэктаклі... На астравох Палінэзіі ёсьць свае пантомімы... Чалавек побач з інстынктам самазахаваўчым, палавым і інш. мае інстынкт тэатральнасьці.

  1. Н. Евреинов. Театр как таковой. Берлин. 1923