Старонка:Беларускі тэатр.PDF/83

Гэта старонка была вычытаная

сам Марцінкевіч; ён потым любіў падпісываць свае літэратурныя творы псэўданімам Навум Прыгаворка, ці войт Навум, меў такое празваньне сярод прыяцеляў і любіў яго[1]. Гэта сьведчыць аб тым, што роль Навума была акторскім шэдэврам Марцінкевіча.

Цікаўна адзначыць літэратурны плягіят, які зрабіў адзін з тагачасных беларускіх пісьменьнікоў, П. Шпілеўскі. У Пецярбурзе ў 1857 г. выйшла з друку кніжка «Дожинки. Бѣлорусскій народный обычай. Сценическое представленіе въ двухъ дѣйствіяхъ, съ хорами, пѣснями, хороводами и плясками бѣлорусскими». Як у Марцінкевіча пэрсонажы шляхоцкага стану прамаўляюць папольску, гэтак сама ў Шпілеўскага яго помѣщики — парасейску. І тут і там сяляне гавораць пабеларуску.

Выдатны беларускі крытык Антон Навіна ў артыкуле п. з. «Літэратурны плягіят»[2] гэтак піша аб гэтым творы:

"Ужо самы замысел «Дажынак» з пераадзяваньнем паненкі, Веры Палескай,

  1. Максім Гарэцкі. Гісторыя Беларускае Літэратуры. Вільня. 1921 г.
  2. «Сын Беларуса» 1924 г. № 36.