Старонка:Беларускі тэатр.PDF/88

Гэта старонка была вычытаная

тага маладыя ня могуць пажаніцца. Бацька дзяўчыны хоча яе жаніць са старым, але багатым суседам, аднак дзяцюк, якога яна любіць, усе бацькаўскія пляны нівэчыць сваімі хітрыкамі — і ўсё канчаецца добра.

Апрача гэтых успамянутых вышэй трох сцэнічных твораў ёсьць весткі яшчэ аб трох, да нас ужо не дайшоўшых: «Pobór rekrucki», інсцэнізацыя вершаванай яго повесьці «Гапон», «Walka muzyków» і «Woda cudowna»[1], якія таксама былі пісаны ў дзьвёх мовах. Музыку да гэтых п’есаў напісаў, таксама як і да «Сялянкі», Ст. Манюшка. І гэтыя п’есы, і музыка недзе прапалі. Аб першых дзьвёх п’есах ведама з кніжкі Аляксандр Валіцкі «Stanisław Moniuszko. Warszawa. 1873».

Але ня толькі Марцінкевіч пісаў у палове мінулага сталецьця беларускія п’есы. Арцём Вярыга-Дарэўскі (памёр у 1884 г. ў Іркуцку ў ссылцы) напісаў драму «Гордасьць», камэдыю «Гнеў» і камэдыю-опэру «Грэх». Творы яго былі ў 1862 годзе сканфіскаваны ў Віцябску[2]. Геранім

  1. Аб гэтай апошняй нам даў вестку п. Р. Земкевіч.
  2. Паводле данных п. Р. Земкевіча.