Старонка:Беларускі тэатр.PDF/97

Старонка праверана

і першае роднае слова са сцэны вітана было не аднэй сьлязой"[1]...

25 і 26 верасьня адбыліся спэктаклі ў Полацку.

Супрацоўнік «Нашае Нівы», Власт, гэтак піша аб полацкім спэктаклях:

«Вокляскам канца не было: грымела-гудзела ўся саля, як лежэнь з ройнымі пчоламі...

Тэатр беларускі становіцца ўжо, дзякуючы заходам і рупнасьці дзядзькі Ігната Буйніцкага на цьвердыя падваліны і выплываюць усё новыя і новыя сілы. За гэтыя стараньні і рупнасьць шчырае дзякуй яму, а калісь, калі прабудзецца сьвядомосьць ува ўсім беларускім народзе, памяць Ігната Буйніцкага будзе святой для ўсіх»[2]...

Рэпэртуар тэатру Буйніцкага складаўся з «Па рэвізіі» Крапіўніцкага і новай арыгінальнай беларускай п’ескі К. Каганца «Модны шляхцюк», якая напісана жыва, з цікаўнымі бытавымі сцэнкамі заручынаў і абсьмейвае тых людзей, якія са-

  1. З карэспандэнцыі ў «Нашай Ніве» 1910 г. № 35.
  2. «Наша Ніва» 1910 г. № 40.