я так рад, што вы, нарэшце, перастаеце дзічыцца. Ася апусціла вочы і засмяялася ціхім і лёгкім смехам; я не заўважаў у яе такога смеху.
— Ну, расказвайце-ж, — прадаўжала яна, разгладжваючы полы сваёй сукенкі і ўкладаючы сабе іх на ногі, нібы яна ўсядалася надоўга: — расказвайце, або прачытайце што небудзь, як, памятаеце вы нам-чыталі з «Онегіна»…
Яна раптам задумалася…
„Где нынче крест и тень ветвей |
прагаварыла яна сціха.
— У Пушкіна не так, — заўважыў я.
— А я хацела-б быць Тацянай, — прадаўжала яна ўсё таксама задуменна. — Расказвайце, — падхапіла яна жвава.
Але мне было не да расказаў. Я глядзеў на яе, усю аблітую ясным сонечным праменнем, усю супакоенную і ціхую. Усё радасна ззяла вакол нас, унізе, над намі — неба, зямля і воды; самае паветра, здавалася, было насычана бляскам.
— Паглядзіце, як прыгожа! — сказаў я, мімаволі сцішыўшы голас.
— Так, прыгожа! — таксама ціха адказвала яна, не гледзячы на мяне. — Калі-б мы з вамі былі птушкамі — як-бы мы ўзняліся, як-бы паляцелі… Так-бы і патанулі ў гэтым блакіце… Але мы не птушкі.
— А крыллі могуць у нас вырасці, — запярэчыў я.
— Як гэта?
— Пажывіце — будзеце ведаць. Ёсць пачуцці, якія ўздымаюць нас ад зямлі. Будзьце ўпэўнены — у вас будуць крыллі.
— А ў вас былі?
— Як вам сказаць… здаецца, да гэтага часу я яшчэ не лятаў.
Ася зноў задумалася. Я крыху нахіліўся да яе.
— Умееце вы вальсіраваць? — запыталася яна раптам.
— Умею, — адказаў я, некалькі азадачаны.
— Дык пойдзем-жа, пойдзем… я папрашу брата сыграць нам вальс… Мы ўявім, што мы лятаем, што ў нас выраслі крыллі.
Яна пабегла дадому. Я пабег услед за ёю — і, праз некаторы момант, мы кружыліся ў цесным пакоі, пад салодкія гукі Ланера. Ася вальсіравала цудоўна, з захапленнем. Штосьці мяккае, жаночае выступіла раптам у яе дзявоча стро-