Але вечна тваім застанецца
Толькі тое, што ты аддаў.
Але волі няма вышэйшай
За абраную ў гэтым жыцці,
Але долі няма вышэйшай, -
Аднаму на тысячы йсці!
Аднаму - без тысяч дывізій,
Без тысяч сконаў і мук.
Аднаму загінуць, зрабіўшы
Ўсё адзінаю параю рук[1].
.
Падрыхтаваны "адзінаю параю рук" машынапіс дачакаўся асобнага выдання толькі праз 80 гадоў. Пакаленні чытачоў засталіся абакрадзенымі[2]. Таму цяперашняя публікацыя бачыцца актуальнай не толькі для нацыянальнай эліты, але і для самага шырокага чытацкага кола на шляху самапазнання і вызначэння ўласных каранёў. Нягледзячы на тое, што патрабавальны і дасведчаны чытач знойдзе ў разважаннях Ластоўскага недакладнаці, нават "састарэлыя" сцверджанні (цягам апошняга паўстагоддзя айчынныя глогеры на чале з Міколам Ярмаловічам не плюшчылі перад камуністамі вачэй за ружовымі акулярамі), прапанаванае выданне несумненна будзе запатрабавана на школьных уроках і лекцыях ў ВНУ як каштоўныя старонкі для нарысаў па гісторыі дзяржавы і права нашай Бацькаўшчыны.
Упэўнены: у недалёкай будучыні дапытлівы 20-гадовы гісторык абярэ (або яму падкажа мой сябра-археограф прафесар Міхась Шумейка) тэму дыпломнай працы: "Параўнанне