нізох Дзьвіны былі два Полацкіх княжства — Кукейнос і Вэрсіка; што вялікі князь Полацкі атрымліваў ад Лівонцаў штогодную даніну і што Лівонцы прызнавалі яго сваім вярхоўным гаспадарам і абаронцам. Але з таго ж апаведаньня відаць, што Лівонія была правінцыей, а ласьне калоніей Полацкай, у якой па-за намесьнікамі Полацкіх князёў былі свае старшыны і ўвесь народ, падлегаючы Полацку, аставаўся пры сваіх правох і абычаях; Палачане не накідалі Лівонцам сваей веры, пакідаючы гэта іх добрай волі. Тым ня меней відаць, што ўлада Полацкіх князёў у Лівоніі была даўняя і крэпкая, прызнаваная Лівонцамі. Лепшым довадам моцнай Полацкай улады служыць тое, што немцы, не глядзя на тагочасную слабасьць Полацкіх князёў, заблужаных у межысобіцы і спрэчкі са сваім волелюбівым народам, толькі пасьля трыдцацілетняга ўпорнага змаганьня, падтрымліванага ўсей тагочаснай каталіцкай Эўропай, здолелі ўмацавацца ў гэтым краю і самі неколькі разоў павінны былі прызнаваць сябе залежнымі ад Полацкіх князёў.
У Літоўскай зямлі
Другую адмену Полацкіх калоній станавілі калоніі ў Літоўскай зямлі. Калоніі гэты мелі саўсім іншы характар, чым калоніі ў Лівоніі і ў Латышоў. Перш наперш Полацкія калоніі ў Літве шмат даўнейшыя, а па другое, самае імя гэтаму краю нададзена было Полацкай вольніцай — люцічамі. Вольніца, — званая на паўднёвых стэпах казакамі, на Балканах ускокамі, — у Прыбалтыцкіх славяноў і ў Палачаноў насіла названьне люцічоў, што знача людзей лютых, сьмелых, вольных. У дагістарычныя часы дружыны Полацкіх люцічоў ішлі на вольнае жыцьцё ў первабытныя пушчы гэтага краю і тут сарганізовывалі мейсцовае жыхарства пад сваей уладай. Полацкія люцічы скора сыйшліся з мейсцовым жыхарствам і нават зьліліся з імі, даючы яму з паміж сябе вышэйшы вайсковы стан: — баярства і князёў. Край заняты люцічамі сьпершапачатку зваўся Лютвой, а пазьней Літвой. Тут перадавыя стражніцы беларускай цывілізацыі на поўнач