даходзілі да Лівонскай і Куронскай зямлі, а на захад па Нёману аж да суток яго з морам. Тэрыторыя гэта падзелялася на дзьве часьці з поўдня да Віліі і ад Віліі на поўнач. На першай часьці гэтай тэрыторыі, па прызнаньню саміх літоўскіх летапісцоў, палачане валадзелі саўсім самаіста; земля гэта была забудавана палачанскімі гарадамі. Другая часьць, на поўнач ад Віліі, была Полацкай калоніей, якая прасьціралася на поўнач да Лівонскіх і Куронскіх зямель, а на захад па Неману да суток гэтай ракі з морам. Што скрозь тут былі валаданьня Полацкія, паказываюць славянскія, а нават чыста беларускія названьня рэк, упадаючых у Неман з правай стараны. Рэкі гэты зьяўляюцца як быццам ступенямі паступальнага руху Полацкіх калоній на захад у глыб Літоўскай і Жамойдзкай зямель. Першая з гэтых рэк, самая ўсходняя ў тутэйшым краю, атрымала названьне Віліі або, як пішэцца ў старых дакумэнтах, Велія, г.зн. Вялікая. За Веліяй на захад плыве рэка Сьвятая, такжа названьне паўтараючаяся ў неколькіх вазёрах Полацкага краю. Далей ідуць рэкі з чыста беларускімі назовамі — Нявежа, Дубіса і Русь, адзін з усходніх рукавоў Немана. Акром рэк, у гэтым краю мы сустрэчаем урочышчы і старэйшыя гарады са славянскімі або беларускімі назовамі гэткія: Вілкомір, на рацэ Сьвятой, Вільня на рацэ Віліі, Панявеж на рацэ Невяжы, Росіены; мейсцовасьці Твер, Лукнікі, Паезеры, Подубісьсе, Грузьдзі, Трышкі. Росіены, паводле летапісей, адзін са старэйшых гарадоў у Жамойдзі і да гэтага часу захаваўшый сьляды старасьвецкіх земляных укрэпленій, што проста паказывае на калонію беларускую. Цяперашняе мястэчка Ворне, даўней Меднікі, такжа паказываюць на старую беларускую калонію ў гэтым краю. Мястэчка Растоўск і рэчка Ўстра і Паневежскім павеце, там жа рэчка Нарчоўка, Дунай, Карачунка, Сьцервіца; вазёры Дзісна і Цно паказываюць на свае славянскае, а ўласьціва беларускае паходжэньне. Аб долі тутэйшых калоній беларускіх мы не маем павінных вядомасьцей, але судзячы па тых данных, якія мы можым пачэрпнуць з летапісей, ад самага пачатку, калі Літва вышла на гістарычную арэну, усе грамадзянскія формы, выключаючы
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/105
Гэта старонка не была вычытаная