Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

"Старапольскай энцыклапедыі" Зыгмунта Глогера з "Кароткай энцыклапедыяй старасьвеччыны" Вацлава Ластоўскага". Сталецьме дыпломнік, паўнаварці-мецца як дзяржава Беларусь, і ягоная дыпломная перарасце (цяпер з кампутарамі, інтэрнэтам хутчэй, лаўчэй) тое, да чаго не паспеў узвысіцца Ластоўскі: складзецца не адзін захапляльны том пра гісторыю айчыннай старасьвеччыны IX-XIX стагоддзяў. І нашыя "вярхі" належна, па-дзяржаўнаму паставяцца да выдання фаліянтаў з сотняй адмысловых ілюстрацыяй. Ад чаго пакуль устрымаліся дырэктар выдавецтва "Беларусь" Я. Малашкевіч і галоўны рэдактар Законнікава.

А пакуль - дзякуй выдаўцу Віктару Хурсіку, які зрабіў годны падарунак грамадскасці на ўшанаванне 120-гадавіны з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага. Будучае выданне спадчыны паэта, пісьменніка-публіцыста, даследчыка-археографа, фалькларыста-этнографа, гісторыка-энцыклапедыста, сабранае разам складзе не адзін цікаўны, змястоўны том - надзейны падмурак, закладзены верным сынам Бацькаўшчыны дзеля незалежнасці радзімы ў сваіх "гістарычна-этнаграфічных межах". Бо ўся спадчына Власта, ягоныя творы - ахоўныя навязі і кудмяні, абярогі ў пакручастым лёсе Беларусі-Літвы-Крывіі...

Язэп Янушкевіч

Ракаў

Верасень-кастрычнік 2003