па сужэньніцкіх справах, пад пагрозай 300 рублёў грашэй шырокіх на цэркву. 3) Хто ад жывой жонкі жэніцца з другой, з таго біскуп бярэ кару 1000 рублёў грашэй шырокіх і шлюб з другой жонкай парваць; а хто не паслухае біскупа, таго судзіць і караць сьвецкім судом. 4) Хто будзе жыць у яўнай распусьце, з таго, з знатнага чалавека, біскуп спаганяе на цэркву 500 рублёў грашоў шырокіх на цэркву. 5) Біскуп павінен пільнаваць, каб у яго эпархіі не было распусты і судзіць справы гэрэтыцкія. У грамаце В. Кн. Александра, дадзенай архібіскупу Лукашу ў 1503 г. датычна зацьверджэньня так званага Яраслававага зьвітка, сказана: «прыказуем, каб князі і паны нашы рымскага закону, так духоўныя, як і сьвецкія, і такжа воеводы і старасты і намесьнікі рымскага закону, так і грэчэскага і ўсе заказьнікі і дзержаўцы па гарадох нашых крыўды бы цэркві Божай і архібіскупу не чынілі і ў даходы царкоўныя і ўсе іх правы і ў суды іх духоўныя не ўступаліся; бо мы прыказалі архібіскупу Лукашу судзіць справы духоўныя і людзі цэркоўныя ведаці па даўнаму абычаю па гарадах і местах нашых, у архібіскупіі Полацкай. А каторыя людзі архібіскупіі сідзяць па якіх гарадах і захочуць заняцца таргоўляй, то павінны плаціць усе падаткі нашы з гараджанамі разам, па даўнаму абычаю. А каторыя паны нашы і паны рымскага закону маюць у сваіх маетнасьцях цэркві грэчэскага закону і каторая цэрква здаўна пад патронатам архібіскупа, тая і цяпер павінна аставацца пад яго патронатам; а каторая цэрква здаўна была пад патронатам дзедзіца тэй дзедзізны, тая і цяпер астаецца пад яго патронатам з благаслаўленьня біскупа; толькі той дзедзіч ня мае права адмовіць сьвяшчэньніку тэй цэркві без разгляду і волі біскупа. Такжа калі б рускага сьвяшчэніка хто асароміў або прыбіў, як рымскай веры так і грэчаскай, то справу павінен разабраць архібіскуп, бо гэта суд духоўны».
Гэткім чынам Полацкі ўладыка, з часоў Вітаўта, астаўся пры царкоўных правох мейсцовага біскупа і то значна абрэзаных, напрыклад, у стасунку да праваслаўных цэрквей, знаходзячыхся пад патронатам дзедзічоў каталікоў. Ён ужо болей ня мае права называць вялікага князя сваім сынам і