глядзе яго. Зямельная арыстакрацыя не згаджалася ўступіць вымаганьням шляхэцкай дэмакрацыі, але пад уплывам лівонскай вайны ёй прышлося ўступіць, і другі статут 1556 г. адбіў у сабе прававы сьветагляд шляхецкай дэмакрацыі. Люблінская унія 1569 г. прывела да перэгляду і гэтага статуту, і ў 1588 г. быў уложан статут трэйцяй рэдакцыі. Укладаньне дзержаўнага права было вынікам таго духоўнага пад’ёму, які перэжывала Беларусь у XVI ст. Беларускае адраджэньне, насіўшае ярка індывідуалістычны характар, знаёміла беларускую шляхецкую дэмокрацыю з рымскім правам і рабіло яе асабліва нахраплівай і ўпорыстай у змаганьні за свае індывідуалістычныя правы.
Індывідуалістычны пад’ём асабліва адбіўся ў пашырэньні паміж беларускай шляхты протэстантызму ў форме лютэранства і кальвінізму. Протэстантызм, адкідаўшый царкоўнае землеўладаньне, на прыпадак конфіскацыі царкоўных маетнасьцей значна ўзмацаваў бы беларускую арыстакрацыю. Побоч з протэстантызмам у Беларусі сталі пашырацца розныя сэктанскія вероўчэньня: соцыане або антытрынітары. Новыя сэкты былі рацыоналістычнага характару. Яны адкідалі ўсё таемнае і прызнавалі ў сьвятым пісаньні толькі тое, што не пярэчыло розуму. Стаўшы на пункт погляду індывідуальнай рэлігійнай сьвядомасці, сэктанты павінны былі адкідаць боскае паходжаньне Хрыста, догматы Сьвятой Тройцы, сакраманты і абрады. Соцыанство пашыралося найболей паміж местовай і шляхэцкай дэмокрацыі. Да канца XVI ст. на тэрыторыі Беларусі было да 150 соцыанскіх грамад. Побач з соцыянствам шырыліся такжа і другія сэкты, агульны лік каторых даходзіў да 72. Праз протэстантызм у Беларусь пранікла польская адукацыя, адбіваўшая ў сабе ідэі італьянскага адраджэньня.
Пры протэстанцкіх парахфіях узьнікаюць школы, сьперша мужскія, а пасьля жаночыя з даволі абшырнай праграмай. У іх выкладалося сьвятое пісаньне, граматыка, літэратура, польская мова, гісторыя і старасьвецкія мовы. У іх не было тэй схолястыкі, якой выдзеляліся сярэдневекавыя школы. Протэстанцкія школы багата абесьпечаліся. Асабліва апе-