каваліся імі фамілія Радзівілоў. З заходнаэўропэйскай адукацыяй пранікае ў Беларусь і друкарство. Першая беларуская друкарня адкрываецца ў 1525 г. у Вільні, куды была перанесена з Прагі Чэскай друкарня Ф.Скарыны. У палавіне XVI ст. друкарні былі ў Вільні, Несьвіжы, Заблудаве. Дзякуючы друкарству стала даступным сьвятое пісаньне, перакладзенае на беларускую мову, а такжа розныя аполёгічныя і догматычныя творы, што агульна спрыяло зацікаўленьню рэлігійнай мысьлю і рэлігійнай творчасьцю.
Пашырэньне протэстантызму спужало каталіцкі касьцёл. Дзеля змаганьня з сэктанствам і схызматыкамі і дзеля абароны каталіцкай прававернасьці былі пасланы ў Вільню езуіты. Апошнія ад абароны хутка перайшлі ў наступленьне і ня гэтулькі супроць протэстантоў, лік каторых скора паменшыўся, сколькі супроць праваслаўя. Але і праваслаўныя цяпер былі іншымі. Яны такжа ад абароны пераходзяць у нападаньне, стараючыся пабіваць айцоў езуітоў іх жа броняй, агульнымі лёгічнымі комбінацыямі і багаслоўскімі даннымі. З гэтай стараны вельмі характэрны два лісты маскоўскага выгнанца князя Курбскага да Кузьмы Мамоніча, выдатнага прэдстаўніка беларускай адукацыі. Кн. Курбскі лічыцца з езуіцкімі софізматамі, прызнае езуітоў сурьёзнымі праціўнікамі, а дзеля гэтага просіць свайго адрэсата, «каб без сваіх вучоных не ўступалі з імі ў спрэчкі і не хадзілі на іхнія казаньні». Не важэн спосаб, прапанаваны Курбскім, а важна ў данным здарэньні сьвядомасьць патрэбы большай асьветы. Зьбіраньне бібліотэк было такжа адбіцьцем беларускага культурнага адраджэньня. У бібліотэках можна было знайсьці розныя навучна-літэратурныя творы: творы Цыцэрона, Гомэра, Цэзара, працы па філёзофіі і натураведаньню. Знаёмасьць з філалогіяй асабліва адбілася ў перакладзе Бібліі на беларускую мову. У канцы XVI ст. за гэту работу ўзяўся паходжы друкар Васіль Цяпінскі, хоць раней яго гэту работу бліскуча выпаўніў палачанін Францішк Скарына. Кніга і школа пашыралі кругазор беларускага грамадзяніна. Таго ж дасьціглі і падарожы заграніцу. Беларускае права давала ўсім шляхціцам «вольнасьць і моц выехаць