Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

АКТЫ ТРЫБУНАЛЬСКІЯ*

Найвышэйшы суд — Трыбунал Вялікага Князь-ства Літоўска-Беларускага ня меў свайго асобнага архіву. Посьля кождай кадэнцыі акты здаваліся пісару земскаму: Новагрудскаму, Менскаму, або Віленскаму, залежна ад таго, дзе адбывалася кадэнцыя трыбуналу.

Акты складаліся: 1) З рэестру, або ўпісовай кнігі, 2) Сомтэнціонара, або пратаколу сэсыі, 3) Дэкрэтара, у каторы пісар галоўны трыбунальны, са слоў, пісаў судовую пастанову сама падробна.

На кождую кадэнцыю (сэсыю) трыбунальскую выбіралі судзьдзяў ад кождага воеводзтва. Трыбунал зьбіраўся штогод пачародна раз у Новагрудку, другі раз — у Вільні, пазьней — у Менску і Вільні.

АЛЬВАР

Гэтак усеагульна называлі лацінскую граматыку, напісаную езуітам Эмануэлям Альварусам. Альварус радзіўся ў 1526 г. на вострове Мадэры. Імя яго ўславілася праз напісаную ім граматыку, каторую першы раз езуіты надрукавалі ў Баварыі ў 1574 г. Кніжка гэта даволі тоўстая, малага фармату, перэдрукавывана была нешчысьленыя разы ў Беларусі і служыла блізка 200 гадоў падручнікам у езуіцкіх школах. Граматыка Альвара ў свой час лічылася найлепшай.

АЛЮМНАТ

Ад лацінскага слова alumnara** — жывіць, гадаваць, alumnas — выхаванец; называлі даўней у Беларусі вучнёўскія бурсы. У алюмнатах алюмны даставалі стол, кватэру і навуку з духоўных сум або з прыватных фундушоў. У Вільні для студэнтоў беларусоў пры Віленскай акадэміі ўтрымліваўся