чэлядзі і дзеля гэтага ня мелі права пераходу. Прывілеям 1447 г. забаронена было прыймаць іх як у гаспадарскіх, так і ў шляхоцкіх маетнасьцях. Да часу выданьня першага статута 1529 году яны былі ўжо даканчальна паняволены. Землеўласьнікі ўсю сваю ўвагу зьвярнулі тады на прымацаваньне вольных, пахожых селян. Гэты селяне маглі пакінуць пана, заплаціўшы яму выкуп і вярнуўшы пазычку, атрыманую пры пасяленьні. Ведама, шмат селян не магло выпаўніць гэтых варункаў, і дзеля гэтага сталіся непаходжымі, або вотчычамі. Землеўласьнікі рабілі адны з аднымі ўгоды, каб прытрымлівацца аднаковых асноў па пытаньню аб вольным пераходзе. Пасьля памешчыкі сталі зьвертаць увагу на лік гадоў, пражытых вольным чалавекам, каб устанавіць так званую земскую даўнасьць, па праходзе каторай ён ужо ня можэ адыйсьці. Трэцьці статут пастанавіў, што паходжы, пражыўшы 10 гадоў, можэ адыйсьці, заплаціўшы 10 грывень выкупу і вярнуўшы панскую дапамогу. Ня многія шчасьнікі маглі пасьля гэтага скарыстаць з права пераходу; урэшце па закону 1685 г. была атобрана і права выкупу. Павіннасьці селян паступенна павялічаліся ў меру таго, як агранічаліся іх правы. Сьперша павіннасьці селян былі незначныя і складаліся з адных натуральных або грашовых падаткоў; часам да іх далучалася невялікая паншчына. У XVI сталецьці пад уплывам разьвіваючайся таргоўлі з Захадам прадуктамі сельскай гаспадаркі, землеўласьнікі пачынаюць павелічаць у сваіх маетнасьцях аромыя абшары і разам з гэтым селянскую паншчыну. Двудневая і нават трыдневая паншчына ў тыдзень становіцца звыклым зьявішчам; акром паншчыны, існавалі яшчэ другія павіннасьці. А ў некаторых мейсцох пачалі ўжо заводзіць штодзенную паншчыну, акром сьвятых дней.
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/122
Гэта старонка не была вычытаная