Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/123

Гэта старонка не была вычытаная

СІГІЛЯШЫ

Ад 1658 г. побач з Мэтрыкай Літоўскай вялася асобная рэгістратура дакумэнтаў мэтрыкі ў кнігах канцлерскіх, званых сігіляшамі. У сігіляшы ўпісываўся парадковы нумар дакумэнтаў і кароткі зьмест яго: запісываліся дакумэнты выходзячыя як пад вялікай, так і пад малай печаткай.

СОЙМ

Урадовае значэньне Рады гаспадарскай і яе ўплывы да ХVI сталецьця пачалі падаць: на яе кошт стала ўзрастаць другая Вышэйшая ўстанова — Вялікі вальны сойм. Рада складалася з земскай арыстакрацыі і вышэйшых дастойнікаў, а дзеля гэтага не магла быць выразіцельніцай мысьлі ўсяго народу. А пад народам разумелі тады галоўна рыцарскі стан — шляхту, каторая выпаўняла самую важную павіннасьць, г.зн. бараніла дзяржаву ад зьнешніх ворагаў. Прэдстаўнікі гэтага стану дабіваліся права прыймаць учасьце ў дзяржаўным кіраўніцтве і ў рэшце рэшт дасьціглі сваей мэты. Пад імем вялікага вальнага сойму трэба разумець паноў-раду разам са шляхтай з усіх правінцый дзяржавы. Гэткія соймы зьявіліся ў ХV сталецьці. Склікаліся яны ня толькі гаспадарамі дзеля абмяркаваньня пытаньня аб вайне і міры і ўчасьця ў правадаўстве, але і панамі-рады дзеля выбараў гаспадара і другіх пытаньняў важнага дзяржаўнага значэньня, напр[ыклад]: пытаньня аб уніі з Польшчай.

Да ХVI сталецьця на соймы заклікалася выключна багатая шляхта, князі, паны і наагул вялікія зямлеўласьнікі, так што па свайму складу соймы выяўлялі пашыранае сабраньне паноў-рады. Звыклая шляхта, сярэднія і дробныя землеўласьнікі, несучы на сваіх плечах увесь цяжар вайсковай павіннасьці, яшчэ не дапушчалася да ўчасьця ў дзяржаўнай працы. У ХVI сталецьці папярэдні парадак перэмяніўся: Вялікі князь Зыгмунд пачаў заклікаць на соймы дробную шляхту; усе пагалоўна, хто жадаў, мог быць на