коштам Панства алюмнат русінскі — alumtatus ruthenikum*. Алюмнаты былі пры Почацкай акадэміі ў Пінску, Оршы, Вітэбску і Жыровіцах.
АРТЫЛЕРЫЯ БЕЛАРУСКАЯ
Найпершыя вядомасьці аб ужываньні гармат у Эўропе паходзяць з XIV ст. (у Італіі 1326 г., у Францыі 1340 г., у Нямеччыне 1346 г.). У другой палавіне XIV ст. у беларускім войску ўжо ўжываліся гарматы. 1390 году, у часе аблогі віленскаго замку Вітоўтам, быў забіты ў замку Тоўцівіч, брат Вітоўта. У 1410 г. у часе бітваў з Крыжакамі пад Грунвальдам і Мальборгам беларускія палкі карысталіся гарматамі. У 1514 г. пад Оршай беларускае войска арудуе гарматамі і навет дзякуючы ім выігрывае бітву. Старшым гарматнікам пад Оршай быў Стрэшкоўскі. Першая гута для адліваньня гармат заложана ў Вільні Вялікім Князем Літоўска-Беларускім Зыгмунтам I; першым літнікам гармат быў Сымон Бохвіч.
Да XVI ст. усе пагранічныя беларускія замкі ўзброены былі гарматамі, часьцю мейсцовага ліцьця, часьцю купленымі заграніцай. Першыя гарматы адліваліся з мэдзі і сьпіжу. У каждым замку, дзе былі гарматы, утрымлівалі патрэбны лік пушкароў, а шмат дзе такжа і каменаклеваў да вырабу каменных куль. Гарматам давалі імёны; спаміж імён гармат вядомы такія: Баба, Вітоўт, Салавей і да т. п. Найбольшая з гармат важыла да 130—140 фунтаў. На ўсё Вялікае Князства Літоўскае ў XVI ст. было менш 300 гармат. У часе вайны пры гарматах знаходзіўся заўсёды каваль, сьлесар, каладзей і сталяр. Порах для гармат прыгатаўлялі на мейсцох, серку і салетру куплялі ў Рызе, Мітаве і Каралеўцы. Малолі порах у замковых млынах. Прыгатаўленьнем пораху і адліваньнем куль найболей занімалісь манахі. Пастановай сойму 1637 г. была праведзена рэарганізацыя беларускай артылерыі. Начальнікам над усей дзержаўнай артылерыяй пастаўлен