леныя рокі (тэрміны) пазываць перад сябе і судзіць і справаваць усіх паноў рад, духоўных і сьвецкіх, княжат, паноў харуговых, шляхту і баяроў у справах аб зямлю, усіх каторыя будуць мець у тым павеце свае дзедзізны, нікога не выключаючы, кром самога гаспадара і гаспадаравых ураднікаў, за каторымі будуць не свае, а гаспадаравы маетнасьці і каторых земскія судзьдзі судзіць ня могуць, а толькі сам гаспадар або каму ён прыкажэ. Але земскі суд ня мае права судзіць тых спраў, каторыя прыналежаць замковаму суду, яны судзяцца воеводамі, старастамі і дзержаўцамі асобным парадкам». Гэткім чынам па статуту 1566 г. земскі суд саўсім звольнены ад уплыву гаспадаравых ураднікаў, воеводаў, старастаў і дзержаўцаў і атрымаў аддзельную незалежную юрыздыкцыю са сваім аддзельным кругам спраў. Па восьмаму артыкулу гэтага статуту нават ад выбару ў судзьдзі, падсудкі і пісары, былі выключаны ўсе асобы, за якімі бы ў тым павеце быў які гаспадарскі ўрад і ўсе духоўныя асобы. А па самаму артыкулу земскія судзьдзі і падсудкі, калі б па якой праўнай прычыне не маглі асабіста адбываць суда ў устаноўлены рок, то самі павінны выбіраць на свае мейсца годных людзей з мейсцовай шляхты, незалежна ад гаспадаравых ураднікаў. Як з гэтага відаць, земскі суд па статуту 1566 г. быў пакінут самой земшчыне — шляхце. Гаспадар толькі пацьверджаў выбраных асоб; гаспадаравы паветовыя ўраднікі ня мелі на гэты суд ніякага ўплыву. Але ўстаноўленьне асобнага земскага суда ў паветах ня зьнішчыло суда паветовых гаспадаравых урадоўцаў, воеводаў, старастаў, дзержаўцаў і другіх, які атрымаў названьне «гродзкага суда». Да веданьня гродзкага суда па артыкулу 20-му аднесены такія справы, вынятыя з пад веданьня земскага суда: «наезд гвалтоўны на домы шляхэцкія, гвалт у местах, пажога, разбой на дарогах, гвалтаваньне панен і невест, зладзейства, фальш, забойства шляхціца і наагул справы гарловыя» (крымінальныя). Замковы суд складалі гаспадарскія паветовыя ўраднікі — воеводы, старосты і іх намесьнікі да выбраныя на папярэдных парадках судзьдзі. Артыкул 21-шы кажэ: «Устанаўляем, каб воеводы, старасты і ўсе дзержаўцы замкоў і двароў нашых,
Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/132
Гэта старонка не была вычытаная