князёў, крыжовым паходам пазваўшы сабе ў помач стэпныя племёны, узьняліся на туроўцаў і ў 1158 гаду аблажылі Тураў. Аколіцы яго спустошылі і спалілі. Тураўляне цьвёрда вытрымлівалі аблогу. Пад кірункам свайго князя яны выказалі многа энэргіі і ваеннай адвагі, грудзьмі атстаіваючы і крывёй акупляючы сваю незалежнасьць. Па праходзе дзесяці тыдняў аблогі, пошэсьць зьмела ўсіх коней у нападаючых, і яны атступіліся.
З гэтага часу інтэрэсы Юрья Яраслававіча ешчэ мацней зьвязаліся з інтарэсамі жыхароў, і ён, перакананы, што трэба чакаць новых нападаў, атправіўся па жыўнасьць і вольніцу ў чэрнігаўскую зямлю, сарганізаваў умацаваньне і акапаваньне Турава і пры чародным крыжовым паходзе роду кіеўскіх князёў, у 1160 гаду, разьбіў іх. Гэта пераканала вялікага князя кіеўскага, каторы ў канцы прызнае незалежнасьць Тураўскага княжства, а Юры Яраслававіч становіцца пратаплястам лініі незалежных туроўскіх князёў. Па сьмерці Юрья, Тураўскае княжства разьбілася на дзьве часьці з двома цэнтрамі — Туравам і Пінскам. Першы ўспамін аб Пінску мы сустрэчаем пад 1097 годам. Значэньне гэтага гораду, з прычыны яго тарговага палажэньня, памалу ўзрастало ў ушчэрб значэньню Турава. Турава-Пінскае княжства, звычаем таго часу, пастаянна дзялілася на дробныя ўдзелы паміж чысьленымі патомкамі Юрья Яраслававіча. Шмат каторыя з іх былі да тэй меры дробныя і бедныя, што ім прыходзілася паступаць на службу да сільнейшых суседніх князёў. Летапісцы нават не называюць іх па імёнам, а выражаюцца агульна: «Пінскія князі», «Тураўскія князі». Гэтыя Пінска-Тураўскія князі вядуць пастаяннае змаганьне за сваю незалежнасьць то з князямі Чарнігаўскімі, то з Кіеўскімі, то з Галіцка-Валынскімі і ў канцы з Літоўска-Беларускімі.
З палавіны ХIII сталецьця тэрыторыя Пінска-Тураўскага княжства становіцца арэнай барадзьбы ўкраінскіх удзельных князёў з Літоўска-Беларускай дзяржавай. Турава-Пінскія князі з гэтай прычыны былі пастаўлены ў вельмі нявыгаднае палажэньне. Усіленьне Літвы і усіленьне Ўкраіны роўна гразіло незалежнасьці Турава-Пінскага княжства. З гэтай