агульна-земскія сабраньня — вечы, становяцца становымі. На іх ужо галоўную ролю іграюць князі і паны баяры, выступаючыя ад усёй зямлі. Пры гэтым земскія вечы-соймы становяцца такжэ мейсцам разбору розных судовых спраў у прысутнасьці мейсцовых землеўласьнікаў — вартаўнічых мейсцовага права. У канцы XVI сталецьця агульна-земскія сабраньня — вечы, спыняюцца. Беларускае баярство, перакінуўшыся ў шляхту, не было зацікаўлена ў захаваньні іх. Новаўтвораныя паветовыя соймікі былі паказацелям шляхтэзацыі дзержаўнага ладу і давалі магчымасьць шляхэцкаму землеўладніцтву падтрымліваць свае ўплывы ў зямлі і павеце і аказываць націск на характар агульнай палітыкі Рэчыпасполітай. Аднак паветовы сэймік не саўсім задушыў агульна-земскія сабраньня, а толькі прычыніўся да ўтраты яго першапачатковага палітычнага ўплыву, хоць урад Рэчыпасполітай прызнаваў правы і прывілеі кождай зямлі, калі апошняя мела такія.
Селянскае землеўласьніцтво выдзелялося большай пярэстасьцю і рознаістасьцю. Кажучы аб ім, трэба разрожніваць палажэньне селян у заходнай і ўсходнай Беларусі. У заходнай часьці, да зямельнай рэформы Зыгмунта Аўгуста, формы селянскага землеўладніцтва складаліся гістарычна. Селяне сядзелі на зямельных участках рознай велічыні. Земля знаходзілася ў уладаньні або аднэй сям’і, або сям’і разросшайся, або ў руках неколькі саўладнікаў-сяброў. І гэткія формы землеўладніцтва, дазваляўшыя сабраць селянскаму жыхарству вялікія зямельныя ўчасткі, да палавіны XVI ст. не сустрэчалі са стараны ўраду ніякай перашкоды. Зямельныя ўчасткі называліся розна: сяло, селішчэ, дворышчэ, жэрэбье.
Да палавіны XVI ст. селяне распараджаліся сваёй зямлёй па свайму одуму, і гэткі лад не выклікаў ніякага пярэчаньня са стараны адміністрацыі.
Па істоце, адміністрацыі было важна ня гэтулькі тоя, у чыіх рукох знаходзіцца земля, сколькі тое, каб лежаўшая на зямлі павіннасьць спраўна выпаўнялася асобамі, сядзеўшымі на зямлі. Селяне прадавалі свае землі, менялі іх. Калі сам