Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

урад пазваляў і дапускаў селянам зямельныя куплі-продажы, то гэта можна вытлумачыць толькі тым, што сам урад да палавіны XVI ст. не прыдаваў зямлі тэй цэннасьці, каторую яна выяўляла ўжо ў часе зямельнай рэформы. Зрэшта, у канцы першай палавіны XVI ст. провінціональная адміністрацыя ўступае ў змаганьне з правам свабоднага ўладаньня селянамі сваей вотчынай, лічучы, што земля гаспадарская, а ня селянская ўласнасьць. Апошнія толькі часовыя дзержаўцы гаспадарскай зямлі, да часу, пакуль яна гаспадару панадабіцца.

У палітычным жыцьці Беларускіх зямель ясна, што землеўласьніцкі стан — шляхта мела вялікае значэньне, хоць таго рэзкага адасобленьня шляхты ад рэшты грамадзянскіх груп, якое мелася і пры тым вельмі рана, у ўкраінскіх землях, у нас ешчэ не было. Попіс войска 1528 г. зьяўляецца дакумантам надзвычайнай важнасьці дзеля выясьненьня пахаджэньня і становішча беларускай шляхты. У Беларусі ў пачатку XVI ст. не было вялікай шляхэцкай зямельнай уласнасьці. Па сьпісу толькі фамілія Корсак была багацейшай за другіх. Самым багатым быў пан Д.Б.Корсак, выстаўляўшый на вайну 33 коньнікаў; іншыя Корсакі выстаўлялі ад 18 да 24 каней. Другія з паміж шляхты выстаўлялі значна меней: трынаццаць, дзевяць, восем і менш каней. Не мала было дробнай шляхты, выстаўляўшай аднаго-двух каней. Полацкая рэвізія 1552 г. знае 118 шляхэцкіх аддзельных маетнасьцей. Полацкая шляхта выстаўляла на вайну 323 кані. Тып шляхэцкага землеўладніцтва аставаўся папярэднім: вялікае землеўладніцтва ня мело вялікага разьвіцьця. Уладаньня некаторых полацкіх шляхціцоў зьменшылося, дзеля таго што яны былі распаложаны на тэрыторыі, захопленай ворагам. Пазьней ім выдаецца нагарода за панесеныя імі страты ў часе вайны. Дробная шляхта, выстаўляўшая на вайну ад аднаго да двох коньнікаў, становіла паміж шляхтай блізка трэцьцюю часьць.

Зьвернемся да данных Вітэбскай зямлі. Тут перад намі другі абраз, а ласьне, поўная адсутнасьць вялікага землеўласьніцтва. Самы багаты баярын выстаўляе толькі 9 каней. Амаль уся шляхта, за малымі выняткамі, служыла адным