шыя дастойнікі атрымалі ў нейкай меры самаістасць у сваёй чыннасьці і прыблізіліся па свайму значэньню да міністраў, хоць яны не маглі дзействаваць паводле свайго погляду, бо над імі цяжэў кантроль усеможнай шляхты. Кіраўніцтва правінціямі знаходзілося ў руках намесьнікоў дзержаўцоў, даўнейшых валадароў, старост і воеводаў.
Намесьнікі-дзержаўцы кіравалі гаспадарскімі маётнасьцямі, станавіўшымі галоўную апору эканамічнай сілы вялікага князя. Пад загадам кождага намесьніка знаходзілася цэлая кругаколіца (вокруг), зложаная з гаспадарскіх маётнасьцей. Круг чыннасьці намесьнікаў-дзержаўцаў быў вельмі шырокі: яны кіравалі ўсімі аддзеламі нярэдка зложнай гаспадаркі ў маётнасьцях, клапоцячыся аб найбольшай іх даходнасьці, сьцежылі за акуратным выпаўненьнем лежаўшай на маётнасьцях вайсковай павіннасьці, выстаўляючы ў разе патрэбы патрэбны лік воеў. Намесьнікі судзілі падлеглае ім селянскае жыхарства. Яны не атрымлівалі пэнсіі, а карміліся на рахунак свайго ўраду: яны атрымлівалі прадукты натурай ад селян, у іх карысьць ішлі судовыя аплаты і розныя зборы. Кантроль за дзержаўцамі быў вельмі слабы, і дзеля гэтага, хочучы, яны маглі задужываць сваёй уладай. Намесьнікі-дзержаўцы ўрадавалі датуль, пакуль гэта было пажадана гаспадару; часам яны атрымлівалі свой урад дажывотна.
Кожды воевода і стараста меў пад сваім загадам вядомую тэрыторыю, дадзеную яму на пракармленьне, у адношэньні да гаспадара ён быў намесьнікам-дзержаўцам. У стасунку да тэрыторыі са ўсімі яе гаспадарскімі, княжэцка-панскімі і шляхэцка-баярскімі абшарамі, воеводы былі прэдстаўнікамі вышэйшых дзержаўнай улады. Перш за ўсё на іх павіннасьці лежаў нагляд за правільным выпаўненьнем вайсковай павіннасьці ўсімі землеўласьнікамі, падлегаючай ім правінцыі. Пад іх загадам знаходзіліся паветовыя харугві, выстаўляныя князямі, панамі, намесьнікамі-дзержаўцамі і звыклыя шляхоцка-баярскія. Яны клапаціліся аб добрым утрыманьні замкаў, прыцягаючы да іх паправак і будовы, падлеглай ім зямлі цяглых людзей, мешчан і розных слуг;