ней XII сталецьця беларусы пачалі там сваю каланізатарскую, арганізатарскую і цывілізатарскую місыю. Вярутныя* басьні аб Палемоне і лаціна-арыстакратычным паходжэньні літоўскіх князёў і шляхты аткінуты даўно гістарычнай крытыкай. Басьні гэтыя сфабрыкаваны даволі позна, у кождым разе пазьней горадэльскага сэйму, у час расквіту беларуска-літоўскай арыстакрацыі, каторая, хапіўшая сперша за польскія гэрбы, пазьней хацела давясьці, што яна мае свае дый шчэ старэйшыя за гербы польскія.
Паміж Літоўскай арыстакрацыяй было шмат багатых беларускіх фамілій, якія як каланісты і ўрадоўцы былі разсыпаны па ўсёй Літоўскай і Жамойдзкай зямлі і валадзелі там вялікімі зямельнымі абшарамі. Найлепшым даказам таго, што Літоўская і Жамойдзкая землі былі арганізаваны палачанамі, яўляецца тое, што лад улады ў тых землях быў схожы з ладам у беларускіх землях, а такжа тое, што названьне грамадзянскіх станоў і ўраду былі беларускія. Па сягонешні дзень у літоўскай мове шляхціц называется «баерыс», купец — «купчас», пісьмо «грамата» і г. д. От жа гэта літоўска-беларуская зямельная арыстакрацыя, выступіўшы на кругазор гісторыі разам са сваімі князямі, адразу насіла кляйно беларускай цывілізацыі з усімі яе атрыбутамі: мовай, граматнасьцю і грамадзянскім укладам. Гэта арыстакрацыя змацнялася ў меру таго як Мэндаговічы і Гэдымінавічы пачалі злучаць каля сябе беларускія землі. Працэс аб’еднаньня беларускіх зямель каля новага цэнтру ешчэ болей змацніў арыстакрацыю, новадалучаныя цэнтры павінны былі пасылаць, дзеля пільнаваньня інтарэсаў зямлі, сваіх прэдстаўнікоў да Вялікага князя. З гэтых прэдстаўнікоў ад розных зямель у хуткім часе злажылася Княжая Рада.
Да Рады княжай Гаспадарскай перайшоў сувэрэнітэт даўнай мэтраполіі, Полацкага веча. Рада Гаспадарска складаліся з удзельных князёў, служылых князёў, валадзеючых землямі на правах княжых урадоўцаў, уплывовых земскіх баяроў і наогул людзей, якія маглі гаварыць за сваю зямлю. Паны Рады прыймалі ўчасьце ва ўсіх Вяліка Княжых парадах і без якіх вялікі князь ня мог нічога рабіць у