дзедзіне дзяржаўнага справаваньня. Па сьмерці аднаго князя нступнік займаў яго мейсцо толькі са згоды Рады Гаспадарскай; гэтак па сьмерці Тройдэна, сын яго Рамант зьвярнуўся да паноў радных і сказаў: «вазьміце сабе гаспадара, каго ваша воля будзе» (Лет. Быхаўца. С. 13). Акром учасьця ў Радзе пры Гаспадару, у каторую ўходзілі толькі выдатнейшыя спаміж баяроў, арчстакрацыя мела яшчэ соймы, або зьезды, на якія час ад часу збіраліся прэдстаўнікі ад усіх аб’еднаных зямель. Само сабой, што на гэткія вечы зьежджаліся толькі знатнейшыя, багацейшыя людзі. Гэты соймы багацейшых замянілі сабой даўнейшае ўсенароднае вечэ і перэдалі ўладу ўсяго ароду ў рукі арыстакрацыі, якая, разьбіраючы значнейшыя ўрады, хутка багацела. Як сьведчыць Кояловіч, у 1264 гаду, пасьля збіцьця Тройната, рада назначыла сабрацца сойму дзеля выбараў Гаспадара ў Карнове. Сабраліся туды знатныя паны ў вялікім ліку. Уся Літва, — г. зн. Новагрудчына, Полацчына і Меншчына хацелі выбраць Войшэлка, Міндавага сына, а Жамойдзі і Ятвягі аб гэтым не хацелі і слухаць. Пасьля доўгіх спрэчак выбралі Войшэлка. Праглядаючы гісторыю Беларуска-Літоўскага Гаспадарства, мы бачым цэлы рад падобных соймаў, якія, у істоце, былі выражэньнем волі аднэй толькі арыстакрацыі, узяўшай на сябе тую самую ўладу, якая раней праналежала вечу, зложанаму з усяго народу, з усіх станоў, а не з аднаго багацейшага стану.
Для велікіх князёў соймы былі выгадней і згаворчывей веча; бо сябры сойму, як вышэйшыя, так і ніжэйшыя былі на службе ў князя, знаходзіліся ў залежнасьці ад яго, тады як вечэ складалося з людзей вольных, незалежных ад князя, і выражало праўдзівую волю народу, саўсім непадатную на службовыя прыманкі. Але за тое, калі пазьней Вялікім князем патрэбна была сіла народная супроць распанеўшай арыстакрацыі, то гэткай сілы ўжо не аказалося; яна ўся была па часьцёх разабрана і паняволена арыстакратамі, якія ўтварылі сваю сільную грамадзянскую ўладу, у істоце незалежную ад Вялікакняжай, хоць выглядаўшую на служэбную пры князі.